Віцебскі заапарк зачынілі: звярам холадна
3 24 студзеня звярынец не прымае наведнікаў з-за моцных маразоў.
Паводле дырэктара заапарку Ірына Арловай, у вельмі халоднае надвор’е гадаванцаў пераводзяць у абаграваныя памяшканні. Захаваць камфортныя ўмовы лягчэй, калі няма наведнікаў.
Жывёлы ў такое надвор’е маюць патрэбу ў большым доглядзе і патрабуюць падвышанай увагі, але не трэба іх турбаваць лішні раз. У мінулыя гады віцебскі звярынец таксама зачынялі ў маразы, перадае БЕЛТА.