Віцебскія актывісты прынялі рэзалюцыю

У яго працы ўзялі ўдзел прадстаўнікі кампаніі "За справядлівыя выбары", праваабарончага цэнтру "Вясна", Беларускага Хельсінскага Камітэту, Руху "За Свабоду" і каманды кандыдатаў у прэзідэнты.

Пасля падвядзення вынікаў працы падчас выбараў, па словах старшыні Віцебскай арганізацыі Партыі БХД Таццяны Севярынец, была прынятая першапачатковая рэзалюцыя.

"Галоўнае ў гэтай рэзалюцыі – пратэст супраць таго, што вялікая колькасць вязняў утрымліваецца ў турмах, таксама кандыдаты ў прэзідэнты, пры чым з выкарыстаннем катаванняў, члены іх каманд, актывісты грамадзянскай супольнасці",- распавяла Таццяна Севярынец.

Аўтары рэзалюцыі заяўляюць аб сваёй салідарнасці з удзельнікамі мінулай кампаніі выбараў прэзідэнта, а таксама аб супольнай працы па дапамозе ў рэабілітацыі ахвяраў рэпрэсій сваім безумоўным удзелам у працы па больш хуткаму вызваленню палітвязняў. Удзельнікі сустрэчы заявілі аб сваёй гатоўнасці сумесна праводзіць шырокую інфармацыйную кампанію па давядзенні да грамадзянаў Беларусі праўды аб рэальных падзеях 19 снежня , аб масавых палітычных рэпрэсіях беларускага рэжыму супраць апазіцыі, а таксама аб сваёй рашучасці праводзіць разнастайныя масавыя мерапрыемствы.

Таксама ў рэзалюцыі выказваецца нязгода з практыкай правядзення выбарчых кампаній і гатовасць да актыўных і рашучых дзеянняў па ўнясенні зменаў у Выбарчы кодэкс для правядзення свабодных і дэмакратычных выбараў у Беларусі, паведамляе Радыё Рацыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі