Відэа, як расійская тэнісістка падчас матчу ў Сінгапуры адрэзала сабе валасы
Расійская тэнісістка падчас матчу на выніковым турніры Жаночай тэніснай асацыяцыі ў Сінгапуры адрэзала сабе валасы. Каса раптам стала перашкаджаць Святлане Кузняцовай і яна вырашыла часткай яе ахвяраваць, ды падчас кароткага перапынку ўзяла ў рукі нажніцы. Відэа таго, як гэта адбывалася, з'явілася ў Twitter WTA. Адзначаецца, што ў шоку былі многія прысутныя, у тым ліку і саперніца расіянкі.
Дарэчы, Кузняцова паядынак з полькай Агнешкай Радваньскай выйграла — 7:5, 1:6, 7:5. Інцыдэнт з касой адбыўся пасля другога сэта, які Святлана разгромна прайграла. У трэцім расіянка перамагла. Атрымліваецца, што яна ўсё рабіла правільна.
Well, @SvetlanaK27 with something you don't see everyday. A self haircut while playing tennis ✂️ #WTAFinals pic.twitter.com/j9CwFn7MJ2
— WTA (@WTA) 24 октября 2016 г.