Відэа, як зборная Ісландыі сенсацыйна згуляла ўнічыю з Партугаліяй — 1:1

Відэа, як зборная Ісландыі сенсацыйна згуляла ўнічыю з Партугаліяй — 1:1

У аўторак, 14 чэрвеня, на чэмпіянаце Еўропы па футболе прайшлі два матчы. У групе F зборная Ісландыі сенсацыйна згуляла ўнічыю з Партугаліяй — 1:1. У першым тайме партугальцы цалкам дамінавалі на полі, аднак вызначыліся толькі аднойчы. На 31-й хвіліне гол забівае Нані (дарэчы, гэта 600-ы гол у гісторыі чэмпіянатаў Еўропы). У другім тайме ісландцы пачалі спрабаваць атакаваць і адразу ж былі ўзнагароджаны — на 50-й хвіліне лік зраўнівае Біркір Б'ярнасан. У далейшым, нягледзячы на ўсе намаганні зборнай Партугаліі, лік ужо не змяніўся — ісландцы гераічна абараняліся і небяспечна контратакавалі.

Як паведамляла Еўрарадыё, у іншым сённяшнім матчы групы F зборная Венгрыі выйграла ў каманды Аўстрыі — 2:0. Лідзіруюць венгры — 3 ачкі, па 1 — у зборных Партугаліі і Ісландыі, у аўстрыйцаў ачкоў няма.

15 чэрвеня пройдуць тры матчы: Расія — Славакія (група В, пачатак а 16-й гадзіне), Румынія — Швейцарыя (група А, 19.00) і Францыя — Албанія (група А, 22.00).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі