Відэа, як зборная Італіі выйграла ў Іспаніі і выйшла ў 1/4 фіналу Еўра-2016
У панядзелак, 27 чэрвеня, футбольная зборная Італіі выйграла ў каманды Іспаніі (2:0) і выйшла ў 1/4 фіналу Еўра-2016. Лік адкрыў на 33-й хвіліне Джорджыё К'еліні. Італьянцы паказалі добрую гульню, яны больш атакавалі, больш стваралі галявых момантаў (але выдатна гуляў брамнік іспанцаў Давід дэ Хеа) і былі ўзнагароджаны. Ужо ў даданыя хвіліны ў контратацы Грацыяна Пеле паставіў пераможную кропку. Зборная Італіі ўзяла рэванш за паражэнне ад іспанцаў у фінале чэмпіянату Еўропы 2012 года (0:4). Такім чынам, сёлета ўжо дакладна будзе новы чэмпіён кантынента.
Сёння пройдзе апошні матч 1/8 фіналу: Англія — Ісландыя, пачатак а 22-й гадзіне. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 1".
Ужо вядомыя тры пары чвэрцьфіналістаў: Польшча — Партугалія (30 чэрвеня), Уэльс — Бельгія (1 ліпеня), Нямеччына — Італія (2 ліпеня). Англія ці Ісландыя стануць сапернікам Францыі (3 ліпеня).