Віктар Івашкевіч і прадпрымальнікі застануцца ў турме да суда 11 снежня

Намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч і затрыманыя лідэры прадпрымальнікаў Віктар Гарбачоў, Віктар Крываль, Віктар Калей, Аляксандр Цацура, Аляксандр Макаеў, дэмакратычныя актывісты Барыс Гарэцкі, Крысціна Шацікава і Аляксей Кашкараў затрыманыя да суда, які павінен прайсці ў аўторак, 11 снежня, паведамляе Хартыя ’97. Нагадаем, сёння каля тысячы прадпрымальнікаў выйшлі на Кастрычніцкую плошчу Мінска ў знак пратэсту супраць указу Аляксандра Лукашэнкі №760, які з 1 студзеня 2008 года забараняе ІП мець наёмных працаўнікоў акрамя блізкіх сваякоў. Пры гэтым застаецца ў сіле абмежаванне колькасці работнікаў — не больш за тры чалавекі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі