Віктар Януковіч пагадзіўся сесці з апазіцыяй за стол перамоў
З такой прапановай выступіў першы прэзідэнт незалежнай Украіны Леанід Краўчук.
Яе перадае ria.ru, Віктар Януковіч падтрымаў ідэю правесці агульнанацыянальны круглы стол з удзелам прадстаўнікоў улады і апазіцыі для пошуку кампрамісу ў краіне.
Нагадаем, што масавыя акцыі пратэсту ў Кіеве праходзяць з 21 лістапада. 30 лістапада спецназ "Беркут" разагнаў Еўрамайдан у цэнтры Кіева. А 1 снежня ва ўкраінскай сталіцы адбыўся шматтысячны мітынг, які скончыўся захопам будынка кіеўскай мэрыі і масавымі сутычкамі пратэстоўцаў з міліцыяй. Акцыі пратэсту працягваюцца, пратэстоўцы патрабуюць адстаўкі ўрада, датэрміновых прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў.
Фота — ria.ru