Вікторыя Азаранка — у паўфінале турніру ў Брысбене

Напярэдадні Вікторыя Азаранка перамагла аўстралійку Кейсі Дэлакруа — 6:3, 6:1. Суперніцай беларускі ў паўфінале 3 студзеня стане сербская тэнісістка Алена Янкавіч (8). Яна ў сваім чвэрцьфінальным паядынку перамагла нямецкую спартсменку Ангеліку Кербер — 6:7, 6:3, 6:1. У другім паўфінале згуляюць амерыканка Серэна Уільямс (1) і расіянка Марыя Шарапава (4).



Такім чынам, Азаранка можа сустрэцца ў фінале са сваёй даўняй суперніцай Уільямс.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі