Вікторыя Азаранка на US Open выйшла ў трэці круг
У адзіночным разрадзе на адкрытым чэмпіянаце ЗША матчы другога круга сёння правялі дзве беларускія тэнісісткі — Вера Лапко (72-е месца ў рэйтынгу WTA) і Вікторыя Азаранка (79).
Вера Лапко ў двух сэтах прайграла бельгійцы Элізе Мертенс (15) — 2:6, 0:6. Гульня доўжылася 60 хвілінаў.
А Вікторыя Азаранка ў другім раўндзе перамагла прадстаўніцу Аўстраліі Дар'ю Гаўрылаву (24) — 6:1, 6:2. Іх сустрэча працягвалася 1 гадзіну 21 хвіліну.