Вікторыя Азаранка не выступіць на турніры ў Катары

Вікторыя Азаранка не выступіць на турніры ў Катары

Вікторыя Азаранка не выступіць на тэнісным турніры ў Катары, які пройдзе ў Досе 12-18 лютага. Раней яна атрымала арганізатараў wild card. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, прычына адмовы ў тым, што Вікторыя па-ранейшаму разам з сынам не можа пакідаць Лос-Анджэлес.

Як вядома, Азаранка не выступае з лета 2017 года. Прычынай быў суд па справе апекі над яе сынам, які праходзіў у ЗША. У студзені сёлета суд пацвердзіў, што асноўнае месца жыхарства Леа Аляксандра, сына Вікторыі і амерыканца Білі Макіга, — Беларусь. Аднак бацька хлопчыка мог яшчэ абскардзіць рашэнне. Відаць, што з-за гэтага і атрымалася затрымка.

“Прессбол” не выключае, што Вікторыя Азаранка можа прапусціць і турнір у Індыян-Уэлсе, на які таксама атрымала wild card.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі