Вікторыя Азаранка не згуляе за Беларусь у фінале Кубка Федэрацыі

Вікторыя Азаранка не згуляе за Беларусь у фінале Кубка Федэрацыі

11-12 лістапада зборныя Беларусі і ЗША сустрэнуцца ў Мінску ў фінальным матчы Кубка Федэрацыі — каманднага турніра па вялікім тэнісе. 1 лістапада капітаны назвалі склады сваіх каманд — і ўжо тут нас чакала першая сенсацыя: трэнер беларускак Эдуард Дуброў не выклікаў у зборную зорку сусветнага тэніса Вікторыю Азаранка.

Што праўда, кольшняя першая ракетка свету, Азаранка яшчэ не ўзнавіла свае пазіцыі ў рэйтынгу WTA. Тэнісістка ўзнаўляецца пасля нараджэння дзіцяці і пакуль што займае ў рэйтынгу 204-ы радок.

У склад беларускай каманды ўвайшлі Арына Сабаленка (адзіночны рэйтынг — 78; парны рэйтынг — 442), Аляксандра Сасновіч (87), Вера Лапко (130; 103) і Лідзія Марозава (477; 69), паведамляе БелТА. 

Вікторыя Азаранка не згуляе за Беларусь у фінале Кубка Федэрацыі
Зборная Беларусі. Фота: БелТА.

Настаўнік амерыканскай каманды Кэці Рыналдзі выклікала Кока Вандэвеге (12; 64), Слоан Стывенс (13; 165), Шэлбі Роджэрс (59; 244) і Элісан Рыске (70; 121). 

Гэтыя склады — папярэднія. Канчатковыя заяўкі будуць афіцыйна аформленыя напярэдадні матча ў Мінску. У суботу, 11 лістапада, адбудуцца два адзіночныя паядынкі, а 12 лістапада пройдуць яшчэ дзве адзіночныя гульні і парны матч. 

Сёлета жаночыя тэнісныя зборныя Беларусі і ЗША сустрэнуцца паміж сабой у другі раз. Першы быў 5 гадоў таму, у лютым 2012-а. Тады амерыканскі перамаглі на сваёй арэне з лікам 5:0, то бок, выйгралі ўсе гульні. 

Зборная Беларусі прабілася ў фінал упершыню, а каманда ЗША 17 разоў была пераможцай Кубка Федэрацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі