Вікторыя Азаранка не змагла выйсці ў ¼ фінала Australian Open
Пасля трох перамог на турніры беларуская тэнісістка выбыла з барацьбы.
Вікторыя Азаранка прайграла Дамініцы Цыбулкавай са Славакіі і скончыла выступ на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе. Матч 1/8 фіналу прайшоў у трох сэтах і быў цяжкім для беларускі. Вынік — 2:6, 6:3, 3:6.
У першым туры Азаранка перамагла амерыканку Слоан Стывенс (6:3, 6:2), у другім — Каралін Вазняцкі з Даніі — 6:4, 6:2, а ў трэцім — чэшку Барбару Заглававу-Стрычаву — 6:4, 6:4.
Вікторыя Азаранка выйгравала Australian Open у 2012 і 2013 гадах, а летась выбыла з турніру на стадыі чвэрцьфіналу.