Вікторыя Азаранка паднялася ў рэйтынгу з 29-га на 27-е месца
Гэтаму дапамог выступ нашай тэнісісткі на турніры ў Рыме.
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка ўзнялася ў сусветным рэйтынгу WTA з 29-га на 27-е месца.
На мінулым тыдні наша суайчынніца выступала на значным турніры ў Рыме і дайшла да чвэрцьфіналу. Там яна прайграла расіянцы Марыі Шарапавай, якая і выйграла спаборніцтвы.
Нагадаем, што Азаранка выйшла з топ-30 у кастрычніку 2014 года і вярнулася ў яго сёлета 11 траўня.
Фота — wtatennis.com