Вікторыя Азаранка прайграла свой першы матч на турніры ў Істбурне
Восьмая ракетка свету вярнулася на корт пасля трох месяцаў адсутнасці з-за траўмы. І вяртанне аказалася няўдалым.
Азаранка саступіла італьянцы Каміле Джорджы (44-й ракетцы свету) ў трох сэтах — 6:4, 3:6, 5:7.
Адзначым, што прызавы фонд турніра ў брытанскім Істбурне складае 710 тысяч долараў. Удзел у ім беларуска разглядала, як падрыхтоўку на старта ва Уімблдоне.
Тым часам, беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (154-ы нумар у рэйтынгу WTA) пераадолела першы круг кваліфікацыі Уімблдона.
Фота — daylife.com