Вікторыя Азаранка саступіла Марыі Шарапавай

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка атрымала паразу ад расіянкі Марыі Шарапавай. 15 траўня ў чвэрцьфінальным матчы на рымскім турніры катэгорыі “Прэм’ер” яна саступіла сваёй саперніцы з лікам 3:6, 2:6. Тэнісісткі гуляюць другі раз у сёлетнім сезоне, мінулым разам Шарапава таксама перамагала. Агульны ж лік іх асабістых сустрэчаў складае цяпер 8:7 на карысць расіянкі.

У першым раўндзе Азаранка перамагла чэшку Лючыю Градзецку — 7:5, 2:6, 6:1, у другім — Каралін Вазняцкі з Даніі — 6:2, 7:6 (7:2), у трэцім раўндзе перайграла румынку Ірыну-Камелію Бегу — 6:4, 5:7, 6:1. Гэты матч адбыўся ў ноч на 15 траўня і беларуская тэнісістка мела толькі 19 гадзінаў на адпачынак, адзначае БелаПАН.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі