Вікторыя Азаранка стала фіналісткай турніру ў Брысбене

Вікторыя Азаранка стала фіналісткай турніру ў Брысбене

У аўстралійскім Брысбене працягваецца тэнісны турнір з прызавым фондам 1 млн долараў.

У паўфінале спаборніцтва беларуска Вікторыя Азаранка (якая займае №22 у рэйтынгу WTA) абыграла амерыканку Саманту Кроўфард (142) — 6:0, 6:3. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 8 хвілінаў.

Дарэчы, гэта трэці выхад Азаранка ў фінал спаборніцтваў у Брысбене. У 2009 годзе яна ў фінале абыграла францужанку Марыён Барталі (6:3, 6:1), а ў 2014-м саступіла амерыканцы Серэне Уільямс (4:6, 5:7).

Фінал сёлетняга турніру адбудзецца ў суботу, 9 студзеня. Азаранка сустрэнецца з немкай Ангелікай Кербер (10-ы нумар рэйтынгу WTA).

Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі