Вікторыя Азаранка выступіць на Australian Open
Беларуская тэнісістка трапіла ў асноўную сетку гэтага турніра, які пройдзе ў Мельбурне з 19 студзеня па 1 лютага 2015 году.
Пра гэта паведамляе РИА Новости са спасылкай на афіцыйны сайт спаборніцтваў.
Двухразовая чэмпіёнка Australian Open Вікторыя Азаранка і пераможца “Ралан Гарос-2008” сербка Ана Іванавіч трапілі ў асноўную сетку, у якой таксама будзе прозвішча другой ракеткі свету расіянкі Марыі Шарапавай.
У мужчынскім турніры выступяць 17-разовы пераможца турніраў Вялікага Шлему швейцарац Роджэр Федэрэр, аўстраліец Ллейтан Хюіт і харват Марын Чыліч.