Вікторыя Азаранка выйграла ў стартавым матчы выніковага турніру BTA

Азаранка, якая месціцца ў сусветным рэйтынгу на другой пазіцыі, доўга “раскачвалася” і ў першым сэце нават саступала 2:5. Але, зрабіўшы два брэйкі запар, яна давяла справу да тай-брэйка, на якім была мацнейшай.

У другім сэце Эрані (сёмая ракетка свету) пакутавала ад траўмы нагі і не аказала Вікторый істотнага супраціву.

Выніковы турнір ВТА праходзіць у Стамбуле. Яго прызавы фонд — 6 мільёнаў долараў. На першым этапе ўдзельніцы турніру падзеленыя на два квартэты.

У “Белым квартэце”, акрамя Азаранкі і Эрані, гуляюць кітаянка На Лі і сербская тэнісістка Алена Янкавіч. Яны згуляюць паміж сабой па адным матчы. Дзве лепшыя тэнісісткі з квартэта выйдуць у паўфінал.

Фота: www.gotennis.ru.

Фота: з архіву.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі