Вікторыя Азаранка выйшла ў другі раўнд “Ралан Гарос”

Беларуска Вікторыя Азаранка выйшла ў другі раўнд адкрытага чэмпіяната Францыі па тэнісе. У стартавым паядынку турніра яна перамагла ў двух сэтах іспанку Марыю-Тэрэзу Тора-Флор, якая займае 131-ы радок у сусветным рэйтынгу. Вынік матчу, які працягваўся 1 гадзіну 2- хвілін, — 6:2, 6:1.

На сёння Вікторыя Азаранка займае 27-ы радок рэйтынга WTA. У другім раўндзе беларуска згуляе з пераможцай сустрэчы паміж чэшкай Люсі Храдзецкай і кітаянкай Сайсай Чжэнь. У гэтай жа частцы турнірнай сеткі знаходзіцца і першая ракетка планеты Серэна Уільямс, з якой Азаранка можа сустрэцца ў трэцім туры.

Вікторыя выступае на парыжскіх кортах у дзявяты раз за сваю кар’еру. Найлепшым яе дасягненнем быў выхад у паўфінал “Ралан Гарос” у 2013 годзе, у якім яна саступіла расіянцы Марыі Шарапавай.

Фота: Bymedia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі