Вікторыя Азаранка выйшла ў фінал тэніснага турніра ў Досе

Беларуска Вікторыя Азаранка выйшла ў фінал тэніснага турніра ў катарскай Досе. 27 лютага ў паўфінале яна абыграла амерыканку Вінус Уільямс — 2:6, 6:2, 6:4. Раней у яе Вікторыя не выйгравала.

У фінале беларуска сустрэнецца з Люсі Шафаржовай з Чэхіі (15-е месца ў рэйтынгу). Нагадаем, Вікторыя Азаранка перамагала ў Досе ў 2012 і 2013 гадах.

Дарэчы, Азаранка мусіла згуляць разам з бельгійкай Кірстэн Фліпкенс у чвэрцьфінале парнага разраду. Аднак беларуска вырашыла паберагчы сілы перад паўфіналам адзіночнага разраду і ад удзелу ў гульні парнага разраду адмовілася.

Адзначым, што, дзякуючы паспяховаму выступленню ў Досе, з 2 сакавіка Вікторыя Азаранка значна палепшыць сваё становішча ў рэйтынгу WTA (цяпер яна 48-я).

Дэвід Бэкхэм прыляцеў у Катар паназіраць за матчам Азаранкі (фота, відэа)

Фота: БЕЛТА, pressball.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі