Вікторыя Азаранка захавала за сабой 10-е месца ў рэйтынгу WTA
Абноўлены рэйтынг з'явіўся ў панядзелак, 14 ліпеня.
Па-ранейшаму ўпэўнена лідыруе амерыканка Серэна Уільямс — 9510 ачкоў, на другім месцы кітаянка Лі На — 6960, на трэцім — Сімона Халеп з Румыніі — 6785. У беларускі Вікторыі Азаранкі 3812 ачкоў і 10-я пазіцыя.
На адзін радок (з 101-га на 100-е месца) у рэйтынгу паднялася беларуска Вольга Гаварцова.