Вікторыя Азаранка згуляе супраць Марыі Шарапавай

На тэнісным турніры ў амерыканскім Індыян-Уэлсе беларуска Вікторыя Азаранка выйшла ў трэці круг, дзе згуляе з расіянкай Марыяй Шарапавай.


Перад гэтым Азаранка перамагла бельгійку Кірстэн Фліпкенс (6:2, 6:4), а Шарапава адолела бельгійку Яніну Вікмаер (6:1, 7:5).

"Вікторыя вярнулася, і цяпер дэманструе класны тэніс. Я заўсёды з нецярпеннем чакаю нашых паядынкаў і ўпэўненая, што гэты атрымаецца выдатным", — цытуе афіцыйны сайт ВТА словы Шарапавай пра будучую сустрэчу з Азаранкай.

Прызавы фонд турніру складае больш за 5 мільёнаў долараў.

Фота — vimeo.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі