Вікторыю Азаранку заявілі ў Кубак федэрацыі без яе ведама

Апошні раз Азаранка выступала за Беларусь на гэтым турніры тры гады таму — увесну 2011 года. Таму сёлетняе паведамленне, што тэнісістка заяўленая на Кубак федэрацыі, стала пэўнай сенсацыяй.



Тым часам сама тэнісістка выказваецца скептычна: "Не ведаю, што сказаць пра мой удзел у Кубку федэрацыі. Насамрэч мяне ніхто не пытаў, узялі і заявілі проста так. Нават не ведаю, што пакуль адказаць. Я не гатовая".



Па звестках газеты "Прессбол", заяўку Азаранкі падала не Беларуская тэнісная федэрацыя, а міжнародная. Да прызначанага тэрміна БТФ свой варыянт квартэта ўдзельнікаў не даслала. Таму ІТФ проста ўзяла для заяўкі чатырох першых беларусак у рэйтынгу.



Фота — daylife.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі