Вірус АЧС у беларускай кілбасе выявілі і ў Літве

На Віленскім чыгуначным вакзале штодня канфіскуюць каля 15 кг розных прадуктаў жывёльнага паходжання, якія ў Літву спрабуюць завезці пасажыры з Беларусі.

Як паведамляе ru.delfi.lt, інспектары Дзяржаўнай харчова-ветэрынарнай службы канфіскавалі кілбасу і даставілі ў лабараторыю. Кілбаса з беларускімі этыкеткамі была вырабленая ў нашай краіне. У прадукце выявілі вірус афрыканскай чумы свіней (АЧС).

Кіраўнік службы Ёнас Мілюс кажа, што гэта ўжо другі выпадак, калі ў асабістым багажы пасажыраў з Белларусі знаходзяць кілбасу з вірусам АЧС. Па яго словах, хаця для людзей вірус не ўяўляе небяспекі, трапіўшы ў навакольнае асяроддзе ён дзейнічае непрагназавана, таксама ён устойлівы да нізкіх тэмператураў.

Дарэчы, у ЕС забаронена везці мясныя і малочныя тавары і вырабы, а таксама іншыя прадукты харчавання жывёльнага паходжання. Нават для асабістых мэтаў.

Фота — AOP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі