Вірус "свінога" грыпу пацверджаны яшчэ ў 5 школьнікаў з Асіповіцкага раёна

Вірус "свінога" грыпу лабараторна пацверджаны яшчэ ў пяці школьнікаў з Асіповіцкага раёна, якія вярнуліся ў адпачынку ў Вялікабрытаніі. Пра гэта "Интерфаксу" паведамілі ў Асіповіцкім раённым цэнтры гігіены і эпідэміалогіі.
Нагадаем, пра тое, што яшчэ пяцёра дзяцей былі шпіталізаваныя ў Асіповічах з падазрэннем на "свіны" грып, стала вядома ў панядзелак. У асіповіцкай бальніцы знаходзіцца яшчэ трое дзяцей, у якіх гэты дыягназ пацвердзіўся яшчэ на мінулым тыдні. Чакаецца, што дваіх з іх выпішуць дахаты. Усе гэтыя дзеці адпачывалі ў складзе групы ў Вялікабрытаніі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі