Віталь Клічко пра ўкраінскіх нацыяналістаў: Гэта не мае героі (фота)

Пытанні ім задавала Ксенія Сабчак, якая адмыслова прыехала ў Кіеў і размаўляла з Клічкамі ў студыі Грамадскага тэлебачання.



Між іншым, Сабчак прапанавала апазіцыйнаму палітыку выказаць свае адносіны да ўкраінскіх нацыяналістаў. Клічко задумаўся на некалькі секундаў ды прамовіў: "Гэта не мае героі".



Чаму ж вы супрацоўнічаеце з лідарам партыі "Свабода" Цягнібокам, "радыкальным нацыяналістам"? — пацікавілася Сабчак. Віталь Клічко нагадаў, што яны абодва з'яўляюцца дэпутатамі Вярхоўнай Рады Украіны, а аб'ядноўвае іх цяпер тое, што яны змагаюцца з антыдэмакратычным рэжымам і бачаць будучыню Украіны ў Еўрапейскім Саюзе.



Таксама Віталь Клічко гаварыў пра людзей, якія выйшлі пратэставаць: "Многія памыляюцца, думаючы, што Майдан — гэта апазіцыйны рух. Людзі насамрэч выйшлі на Майдан, таму што ўсё "дастала". "Дастала" тая несправядлівасць, якая існуе многія гады".
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі