Віталь Клічко выклікаў Віктара Януковіча на рынг (відэа)

"Я выклікаю Януковіча на рынг і хачу сказаць, што ён мой персанальны сапернік", — цытуе словы Віталя Клічко УНІАН. Таксама апазіцыйны палітык адзначыў, што невядома, на якіх умовах Віктар Януковіч падпісаў дамоўленасці ў Маскве. Нагадаем, Расія пагадзілася на траціну скараціць кошт на газ для Украіны, а таксама паабяцала 15 млрд долараў інвестыцый.



Клічко ўпэўнены, што ўлада паціху здае нацыянальныя інтарэсы і незалежнасць Украіны. Нібыта, у якасці закладу Януковіч прапанаваў Маскве стратэгічныя прадпрыемствы, альбо нават газатранспартную сістэму.



Віталь Клічко заклікаў людзей працягваць акцыю на Майдане Незалежнасці і паабяцаў таксама заставацца там.

Адзначым, што ў маладосці Віктар Януковіч займаўся боксам.

Фота — ria.ru


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі