Волчак: Сёння міліцыя не выконвае праваахоўных функцыяў

"Усе намаганні скіраваныя на барацьбу з іншадумствам. У нашую грамадскую прыёмную зноў пачалі звяртацца наконт дактыласкапіі. Такое ўражанне, што палова міліцыі працуе на зборы адбіткаў пальцаў, а другая палова занятая тымі, хто быў на Плошчы 19 снежня", - лічыць Алег Волчак.

Эксперт адзначае высокі адмоўны рэйтынг міліцыі сярод насельніцтва: "Узнікае пытанне: навошта міліцыя, якая за законапаслухмянымі людзьмі бегае, шантажуе і стварае ім перашкоды?" Ён мяркуе, што міліцыя не займаецца эканамічнымі ды крымінальнымі справамі, бо ўцягнулася ў палітычныя.

Праваабаронца таксама адзначае, што замоўчваецца высокі ўзровень самагубстваў сярод працаўнікоў унутраных справаў у Беларусі, паведамляе belsat.eu

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі