Вольга Гаварцова выйшла ў 1/8 фіналу Уімблдона

Беларуска Вольга Гаварцова выйшла ў чацвёрты круг тэніснага Уімблдонскага турніру. 4 ліпеня яна ў напружанай барацьбе перамагла славацкую спартсменку Магдалену Рыбарыкаву — 7:6, 6:3.

Выхад у 1/8 фіналу на турніры “Вялікага шлема” — асабісты рэкорд Гаварцовай. Раней беларуска ніколі не магла прайсці на іх далей за трэці круг, а на Уімблдоне выходзіла толькі ў другі раунд.

Адметна таксама, што яна перамагла нашмат мацнейшую саперніцу: Рыбарыкава займае 65-ты радок у рэйтынгу WTA, а Гаварцова толькі на 122-й пазіцыі. Наступная саперніца беларускі амерыканка Мэдысан Кіс займае ў рэйтынгу 21-е месца.

Нагадаем, што ў 4-ты круг спаборніцтваў прайшла таксама беларуска Вікторыя Азаранка. Тры ўдалыя выступы на прэстыжным турніры ўжо цяпер дазволяць нашым тэнісісткам істотна палепшыць свае рэйтынгі.

Фота: by.tribuna.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі