Восьмы тыдзень запар у Беларусі даражэе бензін
Аўтамабілі ў Мінску
9 ліпеня ў Беларусі зноў падаражэе бензін. Як і раней павышэнне складзе 1 капейку.
Цана на паліва з аўторка будзе наступная:
АІ-92 — 2,34 рубля;
АІ-95 — 2,44 рубля;
АІ-98 — 2,66 рубля;
дызельнае паліва — 2,44 рубля.
Гэта восьмае падаражанне бензіну. Раней у "Белнафтахіме" казалі, што паліва падаражэе на 8 капеек з тыднёвым крокам у 1 капейку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.