ВУП Беларусі сёлета знізіўся на 0,3%

ВУП Беларусі сёлета знізіўся на 0,3%

У першым квартале 2020-га валавы ўнутраны прадукт Беларусі знізіўся на 0,3% (у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года). Пра гэта ў чацвер паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт. Першая ацэнка сведчыць, што аб'ём ВУП у бягучых цэнах склаў 30,2 млрд рублёў — 99,7% у супастаўных коштах да ўзроўню першага квартала 2019-га. Пры гэтым за сакавік валавы ўнутраны прадукт вырас на 10,7 мільярда.

Індэкс-дэфлятар валвога ўнутранага прадукта ў студзені-сакавіку сёлета адносна аналагічнага перыяду 2019 года склаў 104,3%.

Нядаўна эксперты Міжнароднага валютнага фонду зрабілі прагноз, што па выніках гэтага года беларускую эканоміку чакае падзенне ВУП на 6%. Летась рост валавога ўнутранага прадукта склаў 1,2%. Меркавалася, што сёлета ён павялічыцца на 0,3%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі