ВУП Беларусі ў студзені-кастрычніку знізіўся на 2,8%
У студзені-кастрычніку 2016 года валавы ўнутраны прадукт Беларусі знізіўся на 2,8% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Тэмпы падзення ВУП у гэтым годзе былі такімі: за дзевяць месяцаў — 2,9%, за восем — 3%, за сем — 2,7%, за шэсць — 2,5%, за пяць — 2,8%, за чатыры — 3%, за тры — 3,6%, за два — 4%, за студзень — 4,3%, пішуць naviny.by
Паводле апошняга прагнозу Міністэрства эканомікі, па выніках года ВУП можа знізіцца на 2%. Тым часам замежныя эксперты давалі іншыя лічбы. У прыватнасці, Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця прагназаваў зніжэнне асноўнага макраэканамічнага паказніка Беларусі на 3% за 2016 год.
Прычынай падзення эканомікі нашай краіны спецыялісты называюць залежнасць гандлю ад расійскіх рынкаў збыту, хібы ў самой структуры эканомікі, высокія рызыкі рэфінасавання і дысбалансы.