ВУП Беларусі ў студзені-лістападзе вырас на 3,2%

ВУП Беларусі ў студзені-лістападзе вырас на 3,2%

Валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў студзені-лістападзе вырас на 3,2%. Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт, які адзначае, што гэта першая ацэнка. Тэмпы росту ВУП з вясны 2018-га запаволіўся. За першыя чатыры месяцы ён вырас на 4,8%, за пяць — на 4,7%, за паўгода — на 4,5%. Па выніках студзеня-кастрычніка было 3,5%. Менавіта на такое павелічэнне па выніках года разлічаны прагноз беларускага ўраду.

Аб'ём ВУП у бягучых цэнах склаў 111 млрд. рублёў. Індэкс-дэфлятар валавога ўнутранага прадукта за студзень-лістапад 2018 года ў параўнанні з такім жа перыядам 2017-га склаў 112,5%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі