Вячорка крытыкуе зварот "трэцяга сектара" да міжнародных стуктураў
Нацыянальная платформа Форуму грамадзянскай супольнасці "Усходняга Партнёрства" прыняла зварот да ўрадаў еўрапейскіх краін, Савета Еўропы, ААН, АБСЕ, Еўракамісіі, Еўрапарламента, Савета Еўрасаюза. Дакумент выкліканы сітуацыяй у Беларусі. У ім таксама ёсць прапановы да міжнароднай супольнасці па далейшых дзеяннях у дачыненні да Беларусі. Пра гэта паведаміла ў эфіры Еўрарадыё падпісантка звароту праваабаронца Алена Танкачова. У прыватнасці, прапануецца прыпыніць удзел беларускіх уладаў у праграмах "Усходняга партнёрства", а таксама міжурадавыя праграмы ў сферах эканомікі, энэргетыкі, трансгранічнага супрацоўніцтва і перамовы наконт эканамічных і гандлёвых прэферэнцый. Умова іх аднаўлення — спыніць крымінальны пераследкандыдатаў у прэзідэнты і іншых грамадскіх актывістаў, якія знаходзяцца за кратамі.
Таксама прадстаўнікі НДА просяць ініцыяваць стварэнне міжнароднай камісіі па расследаванні падзеяў 19 снежня. "Мы не бачым на нацыянальным узроўні перадумоваў для расследавання", — адзначыла Танкачова. Прыхільнікі Нацыянальнай платформы лічаць, што міжнародная рэакцыя павінна быць, але — максімальна ўзважаная, эфектыўная.
Экс-кіраўнік Партыі БНФ Вінцук Вячорка выступіў з крытыкай звароту. На яго думку, ілюзіі ўцягвання Лукашэнкі ў Еўропу, не мяняючы ягонай сутнасці, праваліліся. Сёння гаварыць пра тое, што трэба прымаць асцярожныя рашэнні і не дапусціць ізаляцыі Беларусі, азначае — не ведаць, як прымаюцца рашэнні у Еўропе, адзначае палітык. Па яго словах, Еўропа пад "ізаляцыяй Беларусі" разумее ізаляцыю кіраўніцтва краіны. І зварот "трэцяга сектара" ў Страсбургу могуць скарыстаць, каб даказаць, што грамадзянская супольнасць Беларусі не хоча жорсткіх мераў супраць рэжыму.