Вялікія чэргі грузавікоў стаяць на ўсіх межах Беларусі з ЕС

Вялікія чэргі грузавікоў стаяць на ўсіх межах Беларусі з ЕС

Чэргі грузавікоў растуць на ўсіх межах Беларусі з Еўрасаюзам. Па стане на 16.00, іх агульная колькасць пераваліла далёка за тысячу.

На мяжы з Літвой у Катлоўцы стаіць 110 машын, у Каменным Логу — 400, у Беняконях — 183, у прывалцы — 148.

На латвійскай мяжы чэргі таксама растуць: у Грыгароўшчыне — 130, ва Урбанах — 110 грузавых фураў. Таксама ва Урбанах чакаюць на выездзе з Беларусі 30 легкавікоў.

Досыць вялікія чэргі ўтварыліся і ў асобных пунктах пропуску на польскай мяжы, хоць яшчэ ўчора іх не было. У Брузгах стаіць 151 грузавік, у Бераставіцы — 143, у Казловічах — 30. Таксама ў Брузгах ёсць чарга з 35 легкавікоў, паведамляе сайт Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Чэргі грузавікоў ёсць і на ўезд у Беларусь: ва Урбанах — 40 грузавікоў, у Катлоўцы і ў Каменным Логу па 10, у Беняконях 65, у Брузгах 152, у Бераставіцы 100, у Казловічах 20 машын.

Прычыны такіх затораў афіцыйныя асобы не паведамляюць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі