Вярхоўны суд адмовіў Ігару Логвінаву

Ігар Логвінаў спадзяваўся абскардзіць апошнюю з шасці адмоваў Мінінфарма ў выдачы прыватнаму выдавецкаму унітарнаму прадпрыемству "Логвінаў" ліцэнзіі на распаўсюд друкаванай прадукцыі. У каментары Еўрарадыё Ігар Логвінаў паведаміў, што хутчэй за ўсё не будзе абскарджваць рашэнне Вярхоўнага суда.

Нагадаем, што ў выніку шматлікіх адмоваў у рэгістрацыі выдавецтва “Логвінаў” было аштрафаванае за незаконны гандаль кнігамі амаль на мільярд рублёў. Цяпер установе пагражае закрыццё, Ігар Логвінаў абвесціў пра збор сродкаў для аплаты штрафу.

Падрабязна з прычынамі адмоваў Ігару Логвінаву з боку Мінінфармацыі можна пазнаёміцца тут — Чаму Мінінфарм не дазваляе Логвінаву гандляваць кнігамі: шэсць прычын.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі