Вясковец-махляр з-пад Баранавіч "кінуў" мінскую фірму на 12 відэакамер

У Баранавічах распачатая крымінальная справа супраць 26-гадовага жыхара вёскі Узногі, беспрацоўнага, які шляхам махлярства завалодаў 12 відэакамерамі "Самсунг" на суму больш за 11,5 млн рублёў. Махляр здолеў заключыць ад імя сваёй аднавяскоўкі, індывідуальнай прадпрымальніцы, дамову з мінскай фірмай, якая і перадала яму відэатэхніку. Пасля высветлілася, што ён не збіраўся ды і не мог выканаць свае абавязкі перад пастаўшчыком і аплаціць кошт апаратуры.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі