Вясковы хлопец з Кобрынскага раёна скраў 39 трактарных акумулятараў

На Кобрынскім заводзе аграпрамысловага абсталявання скралі акумулятары з 39 трактароў, якія стаялі на адкрытай пляцоўцы на тэрыторыі завода. З адпаведнай заявай у міліцыю звярнуўся дырэктар прадпрыемства. Зламысніка хутка знайшлі. Гэта быў 20-гадовы беспрацоўны жыхар адной з вёсак Кобрынскага раёна. У яго дома знайшлі тры скрадзеных акумулятары. Ён іх краў для таго, каб прадаваць па 100 долараў за дзве адзінкі.

Малады чалавек знаходзіцца пад вартай. Кошт скрадзенага складае болей за 7 мільёнаў 400 тысяч рублёў. Выяўляюць асобаў, якім вясковец збываў трактарныя акумулятары, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі