Выбары ў Палату прадстаўнікоў каштуюць каля 10 млн долараў

Выбары ў Палату прадстаўнікоў каштуюць каля 10 млн долараў

Выбары ў Палату прадстаўнікоў каштуюць каля 10 млн долараў ЗША. Такую лічбу назвала старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў сваім чарговым відэазвароце, размешчаным на сайце vybory2016.by.

Чыноўніца нагадала, што выбары будуць прызнаныя адбытымі, калі ў іх прыме ўдзел больш за 50% выбарцаў, унесеных у спісы для галасавання. Таму яна падкрэсліла важнасць яўкі на выбары.

Па словах Ярмошынай, на выбары варта прыйсці не толькі таму, што яны каштуюць 10 мільёнаў долараў, а таму, што гэта "аснова палітычнай стабільнасці нашай дзяржавы". Старшыня ЦВК назвала Палату прадстаўнікоў "паўнавартасным палітычным легітымным органам, які будзе супрацоўнічаць з парламентамі іншых дзяржаў, годна прадстаўляць нас і абараняць нашы інтарэсы".

Яна нагадала, што ў выбарчых бюлетэнях ёсць графа "Супраць усіх" — за яе могуць прагаласаваць тыя, каму не падабаецца ніводзін кандыдат. "Хаця я думаю, што ў нас годны падбор кандыдатаў, якія прадстаўляюць усе пункты погляду", — дадала старшыня Цэнтрвыбаркаму.

Таксама Ярмошына нагадала, што ў Беларусі няма "дня цішыні", таму выбарчая агітацыя можа працягвацца і ў суботу, 10 верасня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі