Выданне “Майн Кампф” з каментарамі стала бестсэлерам у Нямеччыне

Выданне “Майн Кампф” з каментарамі стала бестсэлерам у Нямеччыне

Выданне кнігі Адольфа Гітлера “Майн Кампф” з крытычнымі каментарамі экспертаў, выпушчанае Інстытутам сучаснай гісторыі у Мюнхене, стала бестсэлерам: з часу паступлення ў продаж у студзені распрададзена ўжо 24 тысячы асобнікаў гэтай кнігі, і выдаўцы падумваюць пра новы наклад.

Інстытут сучаснай гісторыі выпусціў крытычнае выданне “Майн кампф” у пачатку 2016 года пасля шматгадовай падрыхтоўчай працы, нягледзячы на пратэсты, да якіх, у ліку іншых, далучылася старшыня ізраільскай культурнай абшчыны Мюнхену і Верхняй Баварыі Шарлотэ Кноблах, паведамляе “Нямецкая хваля”.

На падставе аналізу дадзеных, якія паступаюць ад кнігарняў, інстытут прыйшоў да высновы, што кнігу набываюць, у асноўным, чытачы, якія цікавяцца гісторыяй і палітыкай, у той час як неанацысты праяўляюць да яе нязначную цікавасць.

Сёньня патрыманыя асобнікі кнігі прапануюцца ў анлайн-краме Amazon прыкладна за 150 еўра — амаль утрая даражэй за першапачатковы кошт. У рамках першага выдання было выпушчана 4000 асобнікаў кнігі па цане 59 еўра за штуку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі