Вымовы аграном баяўся болей, чым суда за прыпіскі

У Магілёўскай вобласці дзяржкантроль знайшоў прыпіскі ў шэрагу сельскагаспадарчых арганізацый рэгіёну. За 2009 год і пачатак 2010 году распачалі 8 адпаведных крымінальных спраў, паведамляе БелаПАН. Адказныя асобы гэтых прадпрыемстваў звычайна хавалі факты паморку жывёлы, завышалі плошчы ўзоранага зябліва і падавалі непраўдзівыя звесткі пра тое, колькі было пасеяна збожжа. Так, галоўны аграном з прадпрыемства "Шарэйкі" ў Касцюковічскім раёне на судзе сказаў, што не быў карысліва зацікаўлены, калі складаў фальшывыя справаздачы. Ён проста не хацеў атрымаць вымову.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі