Вынікі паўфінальных матчаў футбольнай Лігі Еўропы (відэа)

Вынікі паўфінальных матчаў футбольнай Лігі Еўропы (відэа)

28 красавіка прайшлі паўфінальныя матчы футбольнай Лігі Еўропы. У Львове гулялі данецкі "Шахцёр" і іспанская "Севілья". Вітола на 6-й хвіліне вывеў гасцей наперад, аднак ужо на 23-й Марлас зраўнівае лік. На 35-й хвіліне Тарас Сцепапенка выводзіць "Шахцёр" наперад. Але на 82-й Гамейра з пенальці ўстанаўлівае канчатковы лік — 2:2. Адзначым, што "Севілья" — дзейны пераможца Лігі Еўропы.

У іншым матчы "Вільярэал" і "Ліверпуль" маглі згуляць унічыю. Абедзьве каманды мелі нямала момантаў, мяч трапляў у штангі, але ў сетку так і не залятаў. І толькі ў даданыя хвіліны іспанцы правялі контратаку і Адрыян забіў гол — 1:0.

Матчы ў адказ пройдуць 5 траўня. Фінал прызначаны на 18 траўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі