Вызваленне Данецка і Луганска можа пачацца ў канцы тыдня
Украінскія сілавікі акружаюць гэтыя гарады, якія кантралююць тэрарысты, падцягваюць падраздзяленні і баявую тэхніку.
У сераду адбыўся бой каля Луганскага аэрапорта, які абараняюць украінскія байцы. Атрады тэрарыстаў спрабавалі штурмаваць яго з дапамогай танкаў і сістэмаў залпавага агню "Град". Аднак атакі былі адбітыя, авіяцыя знішчыла два танкі і адзін "Град".
Як заявіў дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Станіслаў Рэчынскі, больш эфектыўнага этапа антытэрарыстычнай аперацыі ў Луганску і Данецку трэба чакаць ужо на працягу бліжэйшых 2-3 дзён, інфармуе УНН.
Нагадаем, тэрарысты скардзяцца на дыверсійныя групы ўкраінскіх сілавікоў, якія дзейнічаюць у Луганску. Невядомыя "партызаны" нападаюць на невялікія групы тэрарыстаў і знішчаюць іх.
Фота — ria.ru