Вызваленне палітвязняў — калі да працэсу далучыцца Еўропа? Эфір

Алана Гебрэмарыям

Алана Гебрэмарыям / Еўрарадыё

Хоць праўдзівасць цытаты пра тое, што вызваленне беларускіх палітвязняў “адкладаецца на некаторы час”, і выклікала сумнеў, але сама яна лягла ў падрыхтаваную глебу. Бо анансаванага візіту прадстаўніка Трампа па Беларусі Джона Коўла да сёння няма, хоць і чакалі яго месяц таму. Як і вызвалення новай групы палітвязняў. Адпаведна, актуалізаваліся развагі пра тое, што чакае тых, хто знаходзіцца за кратамі, у выпадку спынення перамоў Вашынгтона з Мінскам і ў адсутнасць перамоў паміж Беларуссю і Еўропай…

Ці мог візіт Ціханоўскай паўплываць на перамовы Коўла з Лукашэнкам і ці праўда, што на сёння Еўропа ніяк у вызваленні палітвязняў не ўдзельнічае? Калі ЗША спыняць перамовы з Лукашэкам, то і працэс вызвалення палітвязняў спыніцца, Еўропа не падхопіць ініцыятыву? Што ў гэтай сітуацыі могуць і павінны рабіць дэмсілы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае былая палітзняволеная, дэлегатка Каардынацыйнай рады (фракцыя “Моладзевы наступ”), праектная менеджарка Алана Гебрэмарыям у 14:00

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.