Ядвіга Паплаўская даведалася пра смерць мужа падчас гастроляў у Ізраілі

Ядвіга Паплаўская даведалася пра смерць мужа падчас гастроляў у Ізраілі

Ядвігі Паплаўскай не было ў Беларусі ў момант смерці Аляксандра Ціхановіча: удава музыкі зараз вяртаецца з Ізраіля, дзе ў яе былі канцэрты.

Як паведамілі TUT.by крыніцы з блізкага атачэння сям'і, народны артыст Беларусі Аляксандр Ціхановіч памёр а 6-й гадзіне раніцы 28 студзеня ў рэанімацыі 10-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска.

Апошнія некалькі тыдняў яму было ўжо зусім кепска, ён не выходзіў з дому. Жонка вымушанаяя была ляцець на гастролі ў Ізраіль, якія былі запланаваныя раней. Калі сябры зразумелі, што стан здароўя музыкі крытычны, яны тэрмінова шпіталізавалі яго — гэта было ў аўторак, 24 студзеня.

Паводле некаторых звестак, Ціхановіч пакутаваў у тым ліку і ад анкалагічнага захворвання.

Развітанне з народным артыстам Беларусі Аляксандрам Ціхановічам і грамадзянская паніхіда пройдуць 30 студзеня ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі