Як Азаранка рыхтуецца да першага з лета 2017-га паядынку на корце (відэа)

Як Азаранка рыхтуецца да першага з лета 2017-га паядынку на корце (відэа)

З’явілася відэа, як Вікторыя Азаранка рыхтуецца да першага з лета 2017-га паядынку на корце. Яго апублікавала WTA ў Twitter. Беларуская тэнісістка паўдзельнічае ў турніры ў Індыян-Уэльсе ў ЗША, ад арганізатараў якога яна атрымала “уайлд кард”. У першым крузе Азаранка сустрэнецца з Хізер Уотсан з Вялікабрытаніі, 70-й ракеткай свету. У рэйтынгу беларуска пакуль 204-я.

Як вядома, Вікторыя Азаранка не выступала з ліпеня мінулага года з-за суда па справе аб апякунстве над яе сынам, які праходзіў у ЗША (бацька хлопчыка — амерыканец). Сёлета суд узяў бок тэнісісткі, былой першай ракеткі свету, і яна змагла вярнуцца на корт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі