Як рэпрэсіі і вайна траўмуюць моладзь у Беларусі? Вынікі даследавання

Большасць маладых людзей працягвае жыць у Беларусі / pixabay.com
Большасць маладых людзей працягвае жыць у Беларусі / pixabay.com

"У першую чаргу нам бы хацелася ведаць, як сябе адчувае моладзь, і асабліва маладыя людзі, якія працягваюць жыць у Беларусі", — расказвае генеральная сакратарка Моладзевага савета "РАДА" Ганна Дапшэвічутэ, якая разам з калегамі расказала пра здзейсненае даследаванне настрояў і патрэбаў маладых беларусаў.

Падчас збору інфармацыі ўлічваліся меркаванні інтэрнэт-карыстальнікаў ва ўзросце ад 14 гадоў да 31 года. Першая частка даследавання праходзіла ў 2019-2020 гадах, і тады былі апытаныя 1073 рэспандэнты. Ад пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне стала зразумела, што сітуацыя будзе мяняцца, таму ў лютым 2022-га праца працягнулася і апыталі яшчэ 519 чалавек.

Вынікі даследавання паказваюць, якія тэмы цікавяць і хвалююць маладых беларусаў і якіх магчымасцяў ім сёння не хапае. Дарэчы, найбольш запатрабаваныя з іх — гэта абмен вопытам (34%), самарэалізацыя (30%) і стажыроўкі (27%), за імі ідуць новыя кантакты і адукацыйныя праграмы (18%, у 2020 годзе было 23%).

Чаканні дапамогі ад дзяржаўных арганізацый і ўстаноў амаль гэтак жа нізкія, як і ацэнка ўзроўню рэальнай дапамогі. Пра дзейнасць НДА многія маладыя людзі нават не чулі, у тым ліку праз тое, што большасць з іх былі ліквідаваныя ў Беларусі, а іх сацыяльныя сеткі прызнаныя экстрэмісцкімі.

Как репрессии и война травмируют молодёжь в Беларуси? Итоги исследования

“Калі пра моладзь, якая выехала замяжу, мы яшчэ можам нешта зразумець і агулам умовы для развіцця тут больш спрыяльныя, то як працаваць з моладдзю ўнутры краіны — пытанне вельмі балючае, таму шта як мы самі, так і частка іншых грамадскіх арганізацый былі вымушаныя з'ехаць, — кажа Ганна Дапшэвічутэ. — Зразумела, што ўсім нам важна было б ведаць, як жа нам працаваць са сваёй прамой мэтавай аўдыторыяй у краіне, таму мы і працягнулі сваё даследаванне ў 2022 годзе".

І вось фокус-групы адбыліся. Па выніках апытанняў былі зробленыя высновы, якімі і падзяліліся эксперты "РАДА". На іх можна абапірацца, каб разумець, што адбываецца з нашай моладдзю апошнія некалькі гадоў.

 

Міграцыя ў Беларусі перажываецца месцамі цяжэй, чым міграцыя за мяжой

З Беларусі з'ехалі ці ўсур'ёз плануюць з'ехаць найбліжэйшым часам 12,3% рэспандэнтаў, а яшчэ 28,3% хацелі б гэта зрабіць, але не маюць магчымасці. Такім чынам, каля 40% беларускай моладзі ў той ці іншай ступені рашучасці і ўпэўненасці не хацелі б сёння заставацца ў Беларусі.

З прычыны актыўнай міграцыі паміж беларусамі адбываецца разрыў сувязяў. З'язджаюць не толькі сябры і блізкія, але і людзі, якія ладзілі нешта ўнутры краіны — закрываюцца пляцоўкі, знікаюць розныя арганізацыі і ініцыятывы. Таму моладзь у Беларусі часта проста не разумее, куды сябе падзець.

Усё гэта перажываецца вельмі глыбока і падштухоўвае да пытання: “Калі з'едзеш ты сам?" Гэтая праблема ляжыць на паверхні, абмяркоўваецца ў сацсетках і трыгерыць усіх.

Как репрессии и война травмируют молодёжь в Беларуси? Итоги исследования
Так выглядала "Вялікая істота" на Кастрычніцкай вуліцы / TUT.by

Наогул незразумелыя правілы гульні для тых, хто застаўся

У краіне яшчэ ёсць актыўныя людзі, якія дакладна ведаюць, што не могуць правесці публічна, напрыклад, фестываль, прысвечаны правам чалавека ці нейкае адукацыйнае мерапрыемства. Разам з тым яны не разумеюць, ці могуць зладзіць афіцыйна якую-небудзь простую сустрэчу або выставу. Пастаяннае намацванне межаў і рызыкі — досыць вялікая праблема, якая разхіствае агульны стан, да таго ж усё няспынна мяняецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі