Як выглядае помнік князю Глебу Менскаму (фота)

Як выглядае помнік князю Глебу Менскаму (фота)

13 лістапада ў Мінску падвялі вынікі конкурсу на стварэнне коннага помніка князю Глебу Менскаму. З 17 прэтэндэнтаў выбралі працу скульптараў Мікалая Байрачнага і Алега Купрыянава, а таксама архітэктара Анатоля Сярэдзіча, інфармуе партал tut.by. Скульптура мусіць з'явіцца насупраць Кафедральнага сабора ў Верхнім горадзе. Адбудзецца гэта не раней за канец 2019 года, калі споўніцца 900 гадоў са дня смерці князя.

Глеб Менскі (? — 1119) — сын славутага полацкага князя Усяслава Чарадзея. Ён быў князем з 1101-га на працягу 18 гадоў. Прайграў вайну з Кіевам, пасля чаго трапіў у палон, памёр на чужыне.

З ініцыятывай усталявання помніка Глебу Менскаму выступілі прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, якія былі падтрыманыя кіраўніком сталіцы Андрэем Шорцам.

Як выглядае помнік князю Глебу Менскаму (фота)
Фота: tut.by
Як выглядае помнік князю Глебу Менскаму (фота)
Як выглядае помнік князю Глебу Менскаму (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі