Янукевіч: улады хочуць прысабечыць клопат пра захаванне мытных пошлінаў
Ціскам на сябраў Партыі БНФ і актывістаў па падрыхтоўцы рэспубліканскага аўтарэферэндума ўлады спрабуюць перахапіць у апазіцыі ініцыятыву і прыпісаць сабе клопат пра захаванне мытных пошлінаў для фізічных асоб на аўтамабілі з-за мяжы на цяперашнім узроўні. Менавіта такое меркаванне выказаў старшныя Партыі БНФ Аляксей Янукевіч з нагоды выклікаў актывістаў партыі з рэгіёнаў у мясцовыя пракуратуры. Аляксей Янукевіч: “Улада проста хоча перахапіць гэтую ідэю і ў чыстым выглядзе прысвоіць яе сабе. А дзеля гэтага трэба, каб тыя, хто таксама вылучаў гэтую ідэю, зрэшты, вылучаў ад пачатку — гэта Партыя БНФ — каб яны не мелі магчымасці гэтую дзейнасць праводзіць”.
Нагадаем, што 29 красавіка ў пракуратуру Магілёва з нагоды рыхтуючагася аўтарэферэндума выклікалі “на размову” лідэра магілёўскай суполкі партыі Дзмітрыя Салаўёва. А 30 красавіка позвы ў пракуратуру атрымалі Дзмітрый Антончык з Магілёва, Аляксандр Кузняцоў з Віцебска, Сяргей Трафімчык з Бярозаўкі і Яўген Пугач са Смалявічаў.
Па словах Янукевіча, гэты ціск не перапыніць дзейнасць актывістаў партыі па падрыхтоўцы рэферэндума. Апроч таго, яны будуць праводзіць інфармацыйную працу сярод насельніцтва, каб патлумачыць, ад каго першапачаткова сыходзіла ідэя аб захаванні мытных пошлін на аўто на сённяшнім узроўні.