Януковіч, калі прабачаўся перад украінцамі, зламаў асадку (відэа)
Гэта адбылося на словах "хачу звярнуцца да ўсяго народа Украіны. Першае, хачу папрасіць прабачэння ва ўсіх, хто пацярпеў і пакутуе".
Падчас прэс-канферэнцыі ў Расіі Віктар Януковіч зламаў асадку, калі прасіў прабачэння перад украінцамі. Гэта сведчыць відэа тэлеканала МІР. Іншыя тэлекампаніі, якія транслявалі ў прамым эфіры прэс-канферэнцыю, у той момант не паказвалі былога ўкраінскага прэзідэнта, перадае “Украінская праўда”.
Ён зламаў асадку на словах "хачу звярнуцца да ўсяго народа Украіны. Першае, хачу папрасіць прабачэння ва ўсіх, хто пацярпеў і пакутуе".
Віктар Януковіч абвешчаны ў міжнародны вышук. Украіна пачала афіцыйную працэдуру яго экстрадыцыі з Расіі.